Вольга Віктараўна Падабед

Вольга Віктараўна Падабед (нар. 24 красавіка 1979, Мінск) — беларуская баскетбалістка і трэнер. Выступала на пазіцыі разыгрываючай абаронцы. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].

Баскетбол
Вольга Віктараўна Падабед
Нарадзілася 24 красавіка 1979(1979-04-24) (45 гадоў)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 57 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1996 РДВАР
1996—1999 РШВСМ-Гарызонт
1999—2001 Дынама Масква[d]
2001—2002 Спартак Масква[d]
2002—2003 ЦСКА Масква[d]
2003—2004 Волагда-Чэваката[d]
2004—2005 УГМК Екацярынбург
2005 Дынама Масква[d]
2005—2006 Дынама Новасібірск
2006—2007 Масква[d]
2007 Цэсіс[d]
2007—2008 Бярэзіна Барысаў
2008 Валансьен[d]
2008—2009 Бярэзіна Барысаў
2009—2011 Мінск-2006
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выхаванка мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Валянціна Рыгораўна Ізмер[2].

Гульнявая кар’ера: РВАР (Мінск, 1993—1996), РШВСМ-Гарызонт (Мінск, 1996—1999), «Дынама» (Масква, Расія, 1999—2001), «Спартак» (Масква, Расія, 2001/02), ВБМ-СГАУ (Самара, Расія, 2002/03), «Волагда-Чэваката» (Волагда, Расія, 2003/04), УГМК (Екацярынбург, Расія, 2004/05)[3], «Дынама» (Масква, Расія, 2005), «Дынама-Энэргія» (Новасібірск, Расія, 2005/06), «Дынама» (Маскоўская вобласць, Расія, 2006/07), «Цэсіс» (Цэсіс, Латвія, 2007)[4], «Бярэзіна-РЦАР» (Барысаў, 2007/08), USVO (Валансьен, Францыя, 2008)[5][6], «Бярэзіна-РЦАР» (Барысаў, 2008/09), «Мінск-2006» (Мінск, 2009—2011). Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 1998—2009 гадах.

Трэнерская кар’ера: «Гарызонт-2-РЦАР» / «Гарызонт-2-РЦАП» (Мінск, 2014—2016)[7][8], Жаночая зборная Беларусі па баскетболе U-20 (2016—2018)[9], Жаночая зборная Беларусі па баскетболе U-16 (2018—2020)[10][11], РДВАР (Мінск, 2018—2020), БДУ-Цмокі / «Мінск»-моладзевая (Мінск, з 2020).

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць