Вольга Віктараўна Паўлюць
Вольга Паўлюць (нар. 12 мая 1987, Ліда, Беларусь) — беларуская футбалістка, трэнер і суддзя (рэферы ФІФА). Дацэнт кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі[1]. Майстр спорту Беларусі. З’яўляецца іграюшчым трэнерам «Рэгіён-ГрДУ» па міні-футболе
Нарадзілася |
12 мая 1987 (37 гадоў) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьФутболам пачала займацца ў сёмым класе. Выхаванка ДЮСШАР прафзвязаў «Юнасць». Першым трэнерам быў Алег Леанідавіч Фралоў.
Выступала за каманды «Інфабанк-Белкард» (Гродна, 2002—2004), «Бабруйчанка» (Бабруйск, 2005), «Меліяратар» (Воранава, 2006), Вікторыя (Воранава, 2007—2010), «Ніва-Белкард» (Гродна, 2011). Выступала за моладзевую зборную Беларусі U-19 (2004—2005).
Трэнерскую кар’еру пачала ў 2010 годзе. Трэнер «Вікторыі» (Воранава, 2010). З 2011 года — галоўны трэнер «Ніва-Белкард» (Гродна). Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (2009)[2].
У 2016 годзе была прызнана лепшым брамнікам на адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд[3].
Зноскі
- ↑ Дацэнт кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Паўлюць запрошана УЕФА на міні-турнір жаночага чэмпіянату Еўропы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Ольгага ПАВЛЮТЬ (НИВА-БЕЛКАРД Гродно)
- ↑ Старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы В. В. Паўлюць прызнана лепшым варатаром на адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд