Ворань — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ула, за 14 км на паўночны захад ад горада Лепель, каля вёскі Ворань.

Ворань
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 161,5[1] м
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 1,47 км
Плошча 2,4 км²
Аб’ём 0,001746 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,83 км
Найбольшая глыбіня 16 м
Сярэдняя глыбіня 7,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,244 ‰
Празрыстасць да 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 57,1 км²
Упадаюць Вароніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ворань (Беларусь)
Ворань
Ворань
Ворань (Віцебская вобласць)
Ворань
Ворань
Map

Плошча паверхні 2,4 км². Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 1,47 км. Даўжыня берагавой лініі 9,83 км. Найбольшая глыбіня 16 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады 17,46 млн м³. Плошча вадазбору 57,1 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, на паўночным захадзе да 8 м, месцамі разараныя. Дно ўскладнена падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыбіні 2 м пясчанае. Возера эўтрофнае. Шырыня паласы расліннасці 5—75 м. На поўначы ўпадае рака Вароніца, сцёк у раку Зеха.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 488. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)