Вормскі рэйхстаг

Вормскі рэйхстаг (ням.: Reichstag zu Worms) — пасяджэнне рэйхстага, сабранае імператарам Карл V у 1521 годзе ў горадзе Вормс. У ім прынялі ўдзел савет курфюрстаў, савет імперскіх князёў і савет гарадоў. Рэйхстаг быў адкрыты 27 студзеня і доўжыўся да 25 мая 1521 года.

Вормскі рэйхстаг вядомы Вормскім эдыктам, хоць ён быў толькі адной з тэм парадку дня.

З-за пагрозы туркаў перад імперыяй стаяў шэраг важных задач. Быў створаны Імперскі ўрад пад кіраўніцтвам брата імператара, Фердынанда I, які замяшчаў яго падчас адсутнасці. Адначасова Карл і Фердынанд дамовіліся аб падзеле габсбургскай імперыі на каралеўства Іспанію і аўстрыйскую дзяржаву (Вормскі дагавор ад 28 красавіка 1521 года).

Карл атрымаў Іспанію, Фердынанд — Аўстрыю (спачатку Герцагства Аўстрыі і Унутраную Аўстрыю, а паводле Брусельскага дагавора 1522 года і Ціроль, Вюртэмберг і Пярэднюю Аўстрыю).

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Вормскі рэйхстаг