Восава (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці
Во́сава[1] (трансліт.: Vosava, руск.: Осово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Вёска
Восава
|
Гісторыя
правіць- 1904 год — з’яўлялася вёскай у Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 419 жыхароў.
- З 1885 года ў вёсцы працавала школа граматы. У 1896/97 навучальным годзе ў ёй навучаліся 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 86 двароў і 424 жыхары.
- 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У складзе вёскі знаходзіліся 98 двароў і 506 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 года вёска стала цэнтрам Восаўскага сельсавета ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай).
- У верасні 1943 года падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў.
- 1948 год — у вёсцы адчыненая крама.
- 1949 год — створаны калгас «Гарадзеец».
- 16 ліпеня 1954 года — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавета.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 472 жыхары.
- З 25 снежня 1962 года вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёна.
- З 7 студзеня 1964 года вёска з'яўляецца цэнтрам саўгаса «Восаўскі».
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 169 двароў і 414 жыхароў.
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы размяшчаюцца праўленне калгаса, аддзяленне сувязі, аддзяленне ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, ААТ «Газсэрвіс», прыватная крама.
Ушанаванне памяці
правіцьУ 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абеліск на ўшанаванне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржана, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́сава
Літаратура
правіць- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх