Дэзірад

(Пасля перасылкі з Востраў Дэзірад)

Дэзірад (фр.: La Désirade) — востраў у Атлантычным акіяне. Уваходзіць у склад французскага заморскага дэпартамента Гвадэлупа. Плошча вострава - 21,42 км². Насельніцтва - 1595 чал. (2006 г.)

Дэзірад
фр. La Désirade
Усходні бераг
Усходні бераг
Характарыстыкі
Плошча21,42 км²
Насельніцтва1 595 чал.
Шчыльнасць насельніцтва74,46 чал./км²
Размяшчэнне
16°18′51″ пн. ш. 61°03′46″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Дэзірад (Гвадэлупа)
Дэзірад
Дэзірад
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Карта

Востраў Дэзірад знаходзіцца ў 9,3 км на захад ад вострава Гвадэлупа, у 6717 км на паўднёвы захад ад Парыжа і ў 8465 км на паўднёвы захад ад Мінска. Выцягнуты ў даўжыню на 11,75 км. Шырыня складае прыкладна 2,4 км.

Дэзірад быў утвораны ў выніку некалькіх вулканічных вывяржэнняў, што прыкладна 145 млн гадоў таму сфарміравалі падводнае базальтавае плато. Пазней на ім склалася вапняковая структура, вяршыня якой з'яўляецца сучасным востравам з узгорыстым рэльефам. Вапняковая будова паверхні не садзейнічае ўзнікненню сталых вадацёкаў. Дажджавая вільгаць хутка прасочваецца пад зямлю. Па адной з версій, назва вострава паходзіць ад ісп.: desaparición "знікненне". Узбярэжжа атачаюць пясчаныя і галечныя пляжы, а таксама кола каралавага рыфа.

Прырода правіць

На ўзгорках, дзе прыток вільгаці пасля ападкаў даволі высокі, растуць дрэвы. Астатняя частка вострава пакрыта ксерафітнымі хмызнякамі і кактусамі. Фаўна прадстаўлена агуці, ігуанамі, шматлікімі птушкамі.

Гісторыя і сучаснасць правіць

Да прыходу еўрапейцаў востраў Дэзірад быў населены індзейцамі, аравакамі і карыбамі. Некаторыя сучасныя астравіцяне лічаць сябе іх нашчадкамі.

У 1493 годзе адрыты Хрыстафорам Калумбам. У XVIII стагоддзі французскія ўлады выкарыстоўвалі востраў для высылкі злачынцаў і хворых на лепру. Лепразорый існаваў з 1725 да 1950 года.

У нашы дні населена толькі паўднёвая частка вострава, дзе знаходзіцца паселішча Басежур. Значная частка яго жыхароў пакутуе на скураныя хваробы. Але з дапамогай грамадскіх аб’яднанняў развіваецца экалагічны турызм.

Спасылкі правіць