Рота (востраў)
Рота (англ. Rota, на мове чамора Luta) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 85,38 км². Насельніцтва — 2527 чал. (2010 г.).
Рота | |
---|---|
англ. Rota, чамор. Luta | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 85,38 км² |
Найвышэйшы пункт | 495 м |
Насельніцтва | 2 527 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 29,6 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°09′13″ пн. ш. 145°12′11″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Марыянскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Гісторыя
правіцьВостраў Рота быў населены каля 3000 гадоў таму продкамі чамора. Ад іх засталіся апрацаваныя камяні тага або латэ, якія ў нашы дні ўяўляюць археалагічную каштоўнасць.
У 1521 г. востраў быў адкрыты Фернанам Магеланам і далучаны да Іспаніі. У канцы XVII ст. іспанцы перасялілі карэннае насельніцтва на суседні Гуам. У XIX ст. Роту зноў насялілі рэфалуваш з Каралінскіх астравоў.
У 1899—1914 гг. належаў Германіі.
У 1914—1944 гг. кантраляваўся ўрадам Японіі. Для развіцця сельскай гаспадаркі (вырошчванне цукровага трыснягу, бавоўны і какосаў) і прамысловасці японцы спрыялі іміграцыі рабочых з Карэі і Японіі. У гады II сусветнай вайны была створана ваенная база, якая здалася амерыканцам толькі 2 верасня 1945 г. На той момант на востраве знаходзілася 2665 японскіх салдат, 6581 перасяленец з Японіі, 181 карэец і 790 тубыльцаў. Мірнае насельніцтва хавалася ў пячорах ад бамбардзіровак.
Пасля заканчэння вайны востраў кантраляваўся ЗША. У 1978 г. увайшоў у склад Садружнасці Паўночныя Марыянскія Астравы.
Прырода
правіцьВостраў Рота мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Горны масіў складзены вапнякамі. Найвышэйшая кропка — гара Сабана (495 м). З-за сталых вадацёкаў у карсце ўтварыліся шматлікія малыя пячоры. Берагавая лінія цягнецца на 62 км.
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. На працягу года сярэдняя тэмпература вагаецца ад 27° да 31° С.
Рота значна меней асвоена чалавекам, чым суседнія астравы, таму тут захаваліся лясы, шмат птушак, у тым ліку эндэмічных.
Інфраструктура
правіцьБольшасць насельніцтва (2527 чал. у 2010 г.) жыве ў паселішчах Сансонг і Сінапалу. Аснова мясцовай эканомікі — турызм. Рота прыцягвае да сябе дайвераў і прыхільнікаў экалагічнага адпачынку. Сельская гаспадарка і лоў рыбы маюць дадатковае значэнне і не задавальняюць патрэб нават саміх астравіцян. На востраве маецца аэрапорт. Працуюць 2 дзяржаўныя і 2 прыватныя школы.
Галерэя
правіць-
Узбярэжжа
-
Музей чамора
-
Камяні тага або латэ
-
Рота ў японскі перыяд
-
Сансонг
Спасылкі
правіць- Idyllic Rota Island Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Rota Avian Behavioral Ecology Program
- The surrender of Rota Архівавана 20 верасня 2012.