Вугалец (Пухавіцкі раён)
Вугале́ц[1] (трансліт.: Vuhaliec, руск.: Уголец) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Вёска
Вугалец
|
Геаграфія правіць
Знаходзіцца за 15 км на паўночны усход ад раённага цэнтра і ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя правіць
Пад уладай Расійскай імперыі правіць
У XIX — пачатку XX стагоддзяў у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін.
Найноўшы час правіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі 1917 г. на базе вучылішча адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі. У 1930-х гадах створаны калгас «Чырвоны сцяг», дзейнічала кузня.
З канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва правіць
- 1897 год — 69 двароў, 458 жыхароў
- У пачатку ХХ ст. — 77 двароў, 502 жыхары.
- 1999 год — 75 чалавек
- 2010 года — 48 чалавек
Вядомыя асобы правіць
- Мікалай Захаравіч Ашэйчык (нар. 1940) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін г. Салігорска і Мінскай вобласці.
Славутасці правіць
- Мемарыяльная дошка на будынку школы. Сведчанне таго, што ў вёсцы базіраваўся Пухавіцкі падпольны райкам КП(б)Б. Пазней дошку перанеслі на адзін з дамоў. У цяперашні час мемарыяльная дошка знікла[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ З краязнаўчых вандровак. Угалец(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх