Вугалец (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Вугале́ц[1] (трансліт.: Vuhaliec, руск.: Уголец) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Вёска
Вугалец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1584
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 37 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222818
Аўтамабільны код
5
Вугалец на карце Беларусі ±
Вугалец (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Вугалец (Пухавіцкі раён)
Вугалец (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Вугалец (Пухавіцкі раён)

Назва паходзіць ад слова вугал. Назвы такога кшталту шырока распаўсюджаны на Беларусі (Вуглы, Вугалок, Вугольнікі і да т. п.)[2].

Гісторыя

правіць

У 1584 годзе ў складзе маёнтка Балоча, уласнасць І. Лядскага, ст.-бел. Уголец[3]. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У другой палове XVIII стагоддзя ў складзе маёнтка Турын, уласнасць Валадковічаў[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі пэўны час належала Ратынскім[5]. Перад скасаваннем прыгоннага права ў складзе маёнтка Новыя Увалокі, уласнасць Каржанеўскіх[6]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя быў хлебазапасны магазін. У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 2 настаўнікі і 70 вучняў. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Сцяг», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі, каля вёскі базіраваліся Пухавіцкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б, партызанскія брыгады «Полымя» і 1-я Мінская. У ходзе карных аперацый нямецкіх войскаў у жніўні 1943 года і сакавіку—красавіку 1944 года былі спалены 124 дамы (усе) і забіта 322 чалавекі[7]. Пасля вайны вёска была адноўлена.

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 22 двары, 191 жыхар
  • сяр. XIX ст. — 70 двароў, 464 жыхары
  • 1897 год — 69 двароў, 458 жыхароў
  • 1908 год — 77 двароў, 502 жыхары, усе беларусы[8]
  • 1917 год — 90 двароў, 534 жыхары
  • 1999 год — 75 жыхароў
  • 2010 год — 48 жыхароў
  • 2019 год — 37 жыхароў[9]

Вядомыя асобы

правіць

Мемарыялы

правіць
  • Брацкая магіла савецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 382
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 200.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 199.
  5. Памяць 2003, с. 726.
  6. Дапаможнік . Архівы Беларусі.
  7. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 12 лістапада 2024.
  8. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 113.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць