Вугальныя Копі[2] (руск.: У́гольные Ко́пи) — пасёлак гарадскога тыпу ў Анадырскім раёне Чукоцкай аўтаномнай акругі. Утварае гарадское паселішча Вугальныя Копі. Размешчаны на беразе Анадырскага заліва Берынгава мора насупраць Анадыра. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1968 года. 3621 жыхар (2018). Аснова эканомікі — здабыча бурага вугалю. Паблізу пасёлка размешчаны найбуйнейшы ў рэгіёне міжнародны аэрапорт Вугальны.

Вугальныя Копі
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 654 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
42732
Паштовыя індэксы
689500
Афіцыйны сайт
Вугальныя Копі на карце Расіі
Вугальныя Копі (Расія)
Вугальныя Копі
Вугальныя Копі (Расія)
Вугальныя Копі

Зноскі

  1. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чукоцкай аўтаномнай акругі