Вуліца Амельянюка (Мінск)

Вуліца Амельянюка — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка (1917—1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца Амельянюка
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Аўтазаводская
Назва ў гонар Уладзіміра Амельянюка

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Цэнтральнай, перасякае вуліцу Радыяльную. Даўжыня вуліцы складае каля 0,55 км.

Славутасці правіць

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, устаноўлены на тэрыторыі ЦЭЦ-3 у 1974 годзе[1].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі правіць