Вуліца Войкава (Полацк)
Вуліца Войкава — вуліца ў цэнтры Полацка. Разделена на 2 адрэзкіː першы ад вуліцы Еўфрасінні Полацкай да вуліцы Свярдлова, другі ад вуліцы Пушкіна да Юбілейнай вуліцы.
Вуліца Войкава Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 670 м |
Ранейшыя назвы | Невельская |
Назва ў гонар | Пётр Лазаравіч Войкаў |
Паштовы індэкс | 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ XI—XII стагоддзях тэрыторыя вуліцы паміж дамамі № 1 і № 5 ужо была часткай Вялікага пасада, і на ёй размяшчалася вытворчасць плінфы. У XII стагоддзі ў Полацку было пабудавана не менш за 10 мураваных храмаў, а гэта патрабавала вялікую колькасць будаўнічых матэрыялаў.[1]
З XVII стагоддзя вуліца згадваецца пад назвай Невельская. Яна ішла ад умацаванняў Ніжняга замка да паркана Вялікага пасада. У паркане была зроблена Невельская праязная брама, і вуліца працягвалася за межамі крапасной сцяны.[1]
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Полацку быў шляхецкі клуб, гэтак званы «Высакародны сход». Размяшчаўся ён на вул. Невельскай каля цяперашняга дому афіцэраў. Меў глядзельную залу з балконам і ложамі, більярдавую залу, буфет, бібліятэку. Тут ставіліся аматарскія спектаклі, ладзіліся спектаклі гастралюючых тэатраў, балі-маскарады, танцавальныя вечарыны, шляхецкія сходы і г.д. У часе Першай сусветнай вайны частка клуба была забрана пад вайсковую палявую пошту. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут адкрыўся гарадскі тэатр, дзе выступалі гастралюючыя групы актораў аперэты, драмы, оперы, аматарскія драмгурткі, ладзіліся канцэрты, сходы, мітынгі, дыспуты, чыталіся лекцыі і г.д. Дырэктарам тэатра перад вайной быў Бярковіч, да яго — С. Р. Кюльбах[2]
Падчас Першай сусветнай вайны вуліца былай перайменавана немцамі ў Newel-Str.[3]
Пасля забойства бальшавіцкага лідара Пятра Войкава перайменавана ў яго гонар.
Забудова
правіць- № 1 — Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000602
- № 5 — будынак XIX стагоддзя. Зараз тут размешчана Упраўленне капітальнага будаўніцтва. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 6 — быдынак былой музычнай школы, пабудаваны на сродкі купца Мінца. У 1920-30 гады ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Чырвоная Полаччына»[4]. У часы Другой сусветнай вайны ў ім размяшчалася паліцыя, жандармерыя і камендатура[2]. Зараз у будынку знаходзіцца аддзел статыстыкі Полацкага раёна. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000602
- № 7 — Лазнева-пасцірачны камбінат 1936 года з надпісам «Лазьня» на фасадзе. Будынак узведзены пасля рэформы беларускага правапісу, але надпіс выкананы ў дарэформенай манеры[5]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 8 — будынак былой яўрэйскай бальніцы Мінца, у часы Другой сусветнай вайны ў ім размяшчалася гестапа, а ў сутарэннях быў пакой для катавання[2]. Зараз у будынку размяшчаецца полацкая ЖКГ. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000602
- № 10 — жылы дом канца ХІХ — пачатку ХХ ст. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Е000600
- № 12 — жылы дом канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
Зноскі
- ↑ а б Д. У. Дук. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) (бел.). — ПДУ. — Наваполацк, 2010. — 180 с. — ISBN 978-985-531-122-6.
- ↑ а б в Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
- ↑ Топографический план «Stadtplan von Polozk» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 лістапада 2020.
- ↑ Гид по еврейскому Полоцку с экскурсоводом. Знакомимся с историей городских зданий (руск.) (17 верасня 2020).
- ↑ Три мистические тайны Полоцка, ради которых стоит побывать в городе — мнение (руск.) (20 кастрычніка 2020).