Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў г. Полацку прысвечаны ручному ткацтву Паазер'я (Глыбоцкі, Міёрскі, Шаркоўшчынскі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Докшыцкі і Полацкі раёны Віцебскай вобласці.
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я | |
---|---|
Заснаваны | 1998 |
Месцазнаходжанне | вул. Войкава, 1, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адкрыты | з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелку |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ Беларусі ткацтва вядома з глыбокай старажытнасці. Пра гэта сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі. Ткацтва — найбольш распаўсюджаны від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адкрыў свае дзверы ў снежні 1998 года.
Канцэпцыя
правіцьМадэль ткацкага рамяства прадстаўлена ў музеі ў выглядзе Сусветнага дрэва , матыў якога сустракаецца ў дэкоры беларускіх тканых вырабаў, сімвалізуючы повязь паміж сусветам і чалавекам[1].
Экспазіцыя
правіцьМузейная экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах і раскрывае сакрэты стварэння традыцыйных тканых вырабаў — ад пасадкі лёну да атрымання гатовага вырабу.
Зноскі
- ↑ Музей традиционного ручного ткачества Поозерья Архівавана 20 студзеня 2013.
Літаратура
правіць- Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
- Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт музея Архівавана 9 лістапада 2012.