Вуліца Леванеўскага (Брэст)

(Пасля перасылкі з Вуліца Леванеўскага, Брэст)

Вуліца Леванеўскага (руск.: улица Леваневского) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Леванеўскага
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 500 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Забудова вуліцы пачалася пасля Першай сусветнай вайны, калі былі зняты абмежаванні на будаўніцтва паміж крэпасцю і Кобрынскім фарштатам. У часы Польскай Рэспублікі — Успольна, Пулаўскага (1921—1939 гг.). У гэты ж час пачаў узводзіцца жылы пасёлак для польскіх чыноўнікаў у межах сучасных вуліц Леніна, Леванеўскага, Міцкевіча, Вароўскага і інш. Працы ўзначальваў архітэктар Юліян Лісецкі, які прапанаваў архітэктурна-планіровачнае рашэнне ўсяго новага раёна, размешчанага на паўднёвы захад ад сучаснай вуліцы Леніна. У яго аснову была пакладзена папулярная ў тыя гады канцэпцыя горада-саду. На цяперашнюю вуліцу Леніна павінны былі выходзіць асноўныя адміністрацыйныя будынкі, а за імі размяшчаўся жылы пасёлак, які меркавалася падзяліць на дзве часткі — «Калонію імя першага прэзідэнта Польшчы Нарутовіча», дзе размяшчаліся хаты для найбольш важных чыноўнікаў, і «Калонію Тартак» (першапачаткова на гэтым месцы знаходзіўся лесапільны завод, цяпер вуліцы Вароўскага і Веры Харужай). Дзве гэтыя калоніі аддзяляліся адзін ад аднаго зялёнай зонай (цяпер гэту тэрыторыю займае абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»). Галоўным грамадскім збудаваннем з’яўляўся будынак казіно (вул. Леванеўскага, 7)[1].

У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага лётчыка і Героя Савецкага Саюза Сігізмунда Леванеўскага. У 19411944 гадах, у час нямецка-фашысцкай акупацыі — Камендантштрасэ (ням.: Каменданцкая)[1].

Размяшчэнне правіць

Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам вуліцы Міцкевіча, пачынаецца ад вуліцы Леніна, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Камуністычная, Крупскай, Чапаева, завяршаецца тупіком каля парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. Даўжыня вуліцы складае каля 500 м.

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Дом № 1
 
Дом № 5
 
Дом № 3
 
Дом № 7

Цотны бок правіць

  • Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці
 
Дом № 6

Зноскі

Спасылкі правіць