Вуліца Чырвоная Слабада (Мінск)

вуліца ў Мінску

Ву́ліца Чырво́ная Слабада́ — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа па вёсцы Чырвоная Слабада (раней Архірэйская Слабада), у 1967 годзе ўключанай у межы горада Мінска. Забудаваная пераважна вясковымі хатамі. На 2018 года на вуліцы 21 дом[1].

Вуліца Чырвоная Слабада
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Магілёўская

Па вуліцы няма арганізацый і іншых значных аб’ектаў, чырвона-слабадскія могілкі і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь адносяцца да вуліцы Машынабудаўнікоў.

Зноскі

  1. Паводле звестак maps.tut.by Архівавана 14 лютага 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць