Вуліца 23 Гвардзейцаў (Полацк)

Вуліца 23 Гвардзейцаў — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка.

Вуліца 23 Гвардзейцаў
Полацк
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Полацк
Мікрараён Задзвінне
Працягласць 1400 м
Ранейшыя назвы Лепельская
Паштовы індэкс 211402, 211409

Гісторыя правіць

Да 1984 года насіла назву Лепельская[1], бо пераходзіла ў дарогу ў бок Лепеля.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай (сучасная вуліца Свярдлова) і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну[2].

Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Lepel-Str.[3]

Сучасную назву атрымала ў гонар групы лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева, што захапіла збудаваны немцамі ў 1944 годзе драўляны мост цераз Дзвіну і стварыла плацдарм на яе правым беразе 3 чэрвеня 1944 года, у выніку чаго горад быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.

Апісанне правіць

Вуліца цягнецца ад вуліцы Тусналобавай-Марчанка на поўначы да паўднёвай мяжы горада.

Забудова правіць

Факты правіць

Планавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плана адмовіліся[4].

Зноскі

  1. Л. Б. Дедюлина. Полотчина в событиях и фактах (руск.). — Центральная библиотека им Ф. Скорины. — Полоцк. — 37 с.
  2. Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)
  3. Топографический план «Stadtplan von Polozk».
  4. Полежаева, Маргарита. А я иду, шагаю по… мосту. Через Западную Двину (руск.) (8 верасня 2010).