Вупыры

беларускі хорар

«Вупыры́» (руск.: Упыри) — беларускі незалежны[ru] мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.[1]

ВупырыM:
Постар фільма
Жанр фільм жахаў
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 77 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2019
IMDb tt11237526

СюжэтПравіць

Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.

АкцёрыПравіць

Акцёр Роля
Вадзім Галыгін[ru] Саша Саша
Анастасія Васільева
Анастасія Філіпава
Габрыэль Пік
Кента Сата
Андрэй Карака прафесар
Анастасія Барэнцава

Здымачная групаПравіць

  • рэжысёры — Максім Сіры, Андрэй Грынько[2]
  • прадзюсары — Андрэй Курэйчык, Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі, Андрэй Клюковіч
  • са-прадзюсар — Надзея Гусельнікава
  • сцэнарысты — Андрэй Курэйчык, Сяргей Якубоўскі
  • аператары — Арцём Якімаў, Аляксандр Алейнікаў
  • кампазітар — Барыс Ланькоў
  • анімацыя — Васіль Паук
  • арт-дырэктар — Максім Карбановіч

Здымачны працэс і прэм’ераПравіць

Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра.[3] Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.

КрытыкаПравіць

Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, гульня акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.

  «Вупыры», вядома, не прэтэндуюць на пераасэнсаванне хорару як такога і на фестывальны лёс — гэта выключна жанравы атракцыён.[4]
кінакрытык Ганна Яфрэменка
 

Зноскі

  1. Кравченко, Светлана «Упыри» в Минске: прошла премьера первого белорусского хоррора (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (13 лістапада 2019). Праверана 15 лістапада 2019.
  2. Усков, Олег. Вышел трейлер белорусского фильма ужасов «Упыри» (руск.) , «Российская газета[ru]» (21.02.2019). Праверана 22 лютага 2020.
  3. Сидорович, Константин Внезапно! Белорусы сняли ужастик «Упыри», а мы его посмотрели (руск.) . Onliner.by. Праверана 18 лістапада 2019.
  4. Ефременко, Анна Молодые белорусы гибнут на меловых карьерах. В минский прокат вышел хоррор «Упыри» (руск.) . TUT.BY (14 ноября 2019 в 7:00). Праверана 14 лістапада 2019.

СпасылкіПравіць