Вусце (Гарадоцкі раён)
Ву́сце[1] (трансліт.: Vuscie, руск.: Устье) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 51 км на паўночны захад ад Гарадка, 26 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 88 км ад Віцебска.
Вёска
Вусце
|
Гісторыя Правіць
У 18 стагоддзі ў маёнтку Обаль малалетняга графа Станіслава Бурдзімскага. У 1785 годзе ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У канцы 18 стагоддя забраны ў казну. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў Обальскім войтаўстве Гарадоцкага павета. У 1841 годзе вёскі Вусце 1-е, 6 двароў, 60 жыхароў; Вусце 2-е — 1 двор, 12 жыхароў; Вусце 3-е — 1 двор, 5 жыхароў. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. У 1924—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[2], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[3].
Насельніцтва Правіць
- 9 двароў, 6 рэвізскіх душ (1785)
- 52 рэвізскія душы (1839)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура Правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх