Вылок
Выло́к [1] (укр.: Вило́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Вынаградзіўскага раёна, аднайменны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная характарыстыка
правіцьАдлегласць да райцэнтра складае каля 16 км і праходзіць аўтадарогай М23 Бэрэгавэ — Сату-Марэ.
79 % насельніцтва — этнічныя венгры, 20,8 % украінцы і 0,2 % іншыя (рускія, цыганы і інш.). Таксама мела назву Уйлок. Паблізу пасёлка размешчаны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй. З венгерскага боку — пункт пропуску «Тысабеч», рэгіён Саболч-Сатмар-Бэрэг, аўтадарога 491 у напрамку Ньірэдзьхаза.
Сучасная ўкраінская назва пасёлка «Вылок» паходзіць ад венгерскай назвы "Тысаўйлок — «Новае паселішча на Цісе».
У цэнтры пасёлка размешчана адна з найстарэйшых пабудоў Закарпацця — Саляны дом. Як склад для солі яго аснова была ўзведзена ў 1417 г., з часам падвяргалася перабудовам. Да нядаўняга часу ў памяшканні была размешчана школа, цяпер будынак закрыты.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»