Вымушанае выпраменьванне

Вымушанае (індукаванае) выпраменьванне — выпусканне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напрыклад, атамамі), якое адбываецца пад уздзеяннем знешняга выпраменьвання і мае аднолькавую з ім частату, фазу, палярызацыю і кірунак распаўсюджвання. Выкарыстоўваецца ў Лазеры і Мазеры[1].

Лазернае выпраменьванне на розных даўжынях электрамагнітных хваль

Паняцце вымушанага выпраменьвання было ўведзена ў 1916 годзе Эйнштэйнам, які даў новы вывад формулы Планка, заснаваны на пастулатах Бора пра механізм выпраменьвання[2].

Поўная магутнасць вымушанага выпраменьвання пры ўзаемадзеянні актыўнага рэчыва са знешнім электрамагнітным выпраменьваннем выражаецца формулай

дзе

ε=EmEn — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона;
Em і En — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях;
ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання);
Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага узроўняў.

Актыўнае рэчыва мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць