Вынішчы

вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вынісцы)

Вы́нішчы[1] (трансліт.: Vyniščy, руск.: Вынищи), да 2006 года Вы́нісцы[2] (трансліт.: Vyniscy, руск.: Вынисцы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Покрашаўскага сельсавета.

Вёска
Вынішчы
Каталіцкая капліца на могілках
Каталіцкая капліца на могілках
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Паштовыя індэксы
223648
Аўтамабільны код
5
Вынішчы на карце Беларусі ±
Вынішчы (Беларусь)
Вынішчы
Вынішчы (Мінская вобласць)
Вынішчы

Гісторыя правіць

У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, група палякаў за нейкую правіннасць была выселена з Польшчы і паселена асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясцін. Адсюль і атрымала сваю першапачатковую назву Вынішчы.[3]

З 1745 года ўзгадваецца капліца.[4]

Да 1924 года ўваходзіла ў склад Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

У 1926 годзе згадваецца школа. Навучанне праходзіла на беларускай або на польскай мове.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска ўцалела, як сведчаць мясцовыя жыхары, дзякуючы веры. 19 лютага 1943 года ў вёсцы было пастаўлена пяць крыжоў. Ужо 23 лютага было спалена 9 вёсак, а Вынісцы ацалелі. З таго часу кожны год 19 лютага жыхары сталі хадзіць вакол вёскі, падыходзілі да кожнага крыжа і прасілі, каб Бог засцярог ад вайны. Да крыжоў у Вынісцах і суседніх вёсках засталося асаблівае стаўленне: кожны вернік час ад часу прывязвае да крыжа светлую хустку з вышытым на ёй крыжам.[5]

У 1993 годзе пабудаваны новы касцёл.

У 2006 годзе вёска Вынісцы была перайменавана ў Вынішчы.[6]

Насельніцтва правіць

Год Чалавек
1897 508
1924 690
1998 276

Канфесійны склад насельніцтва правіць

У 1857 годзе ў вёсцы пражываў 181 чалавек каталіцкага веравызнання.[7]

Паводле перапісу насельніцтва 1897 года, у вёсцы пражывала 107 чалавек праваслаўнага веравызнання, 387 чалавек каталіцкага веравызнання.[8]

Славутасці правіць

 
Могілкі
 
Каменны крыж
  • Каталіцкая капліца на могілках (пасля 1990)
  • Капліца-надмагілле
  • Каменныя крыжы

Зноскі

  1. Вынішчы на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. В. А. Жучкевіч. «Краткий топономическнй словарь Белоруссии». Мінск, выдавецтва БДУ, 1974
  4. Catholic.by — Вынішчы — парафія Нараджэння Cв. Яна Хрысціцеля
  5. Catholic.by — Вынішчы — вёска, якую ў вайну ўратавалі крыжы
  6. Перечень изменённых наименований географических объектов Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  7. Списки населенных мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г. — 1857. — 803 л.. — (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). 1. Территория России (коллекция). 2. Населенные места — Минская губерния. С. 340
  8. Населенные места Российской империи в 500 и более жителей с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий, по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. / предисл.: Н. Тройницкий. — Санкт-Петербург : типография «Общественная польза», 1905. — X, 270, 120 с. ; 27. — (Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. / под ред. Н. А. Тройницкого) . — Указ. сокращений, принятых в тексте: с. VII. 1. Население — Вероисповедный состав — Россия — 1897; 2. Население — Переписи — Россия — 1897. С. 118

Спасылкі правіць