Высокаўская папяровая фабрыка
Высокаўская папяровая фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала ў Беларусі ў 1828—1885 гадах у в. Высокае Аршанскага павета (цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці). Вырабляла пісчую і абгортачную паперу. Сыравіну (рыззё, марганец, клей, купарвасны алей, галын) атрымлівала з Масквы, Калугі, Віцебска і Магілёва. Працавала каля 270 рабочых (1847). Выпускала да 10 тыс. пудоў пісчай і да 8 тыс. пудоў абгортачнай паперы (1870).
Літаратура
правіць- Высокаўская папяровая фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).