Высоты
Высо́ты[1] (трансліт.: Vysoty, руск.: Высоты) (да 30 ліпеня 1964 года Хвасткі[2], таксама вядома як Рабыя[3]) — былая вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета.
Вёска
Высоты
|
Геаграфія
правіцьЗа 14 км на паўночны захад ад Гарадка, 10 км ад чыгуначнай станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 50 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску працякае ручай, які ўпадае ў возера Чарнова. У паўднёва-заходнім напрамку мясцовасць забалочана. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Аніські, Паташня, Верамеева і далей па шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя
правіцьУ канцы 18 стагоддзя вёска Рабыя ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў фальварку Жукава, адносілася да дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Кашанскай сельскай грамады і Кашанскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе 90 дзесяцін зямлі. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Маскаляняцкім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. У 1970 годзе ў Першамайскім сельсавеце. У 2000 годзе ў калгасе імя Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнокамбінат». Скасавана 28 чэрвеня 2024 года[4].
Насельніцтва
правіць- 3 двары, 19 рэвізскіх душ (1785)
- 25 рэвізскіх душ (1839)
- 5 двароў, 49 жыхароў (1905)
- 5 двароў, 31 жыхар (1926)
- 28 жыхароў (1970)
- 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2000)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
- 0 жыхароў (2019)[5]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 28 июня 2024 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Городокского района Витебской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх