Вышгарад (Талін)

(Пасля перасылкі з Вышгарад, Талін)

Вышгарад, або То́ампеа (эст.: Toompea, ням.: Domberg, шведск.: Domberget — «кафедральны ўзгорак») — вапняковы пагорак у цэнтральнай частцы Таліна (Эстонія). Гэта працяглае плато памерамі прыкладна 400х250 метраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклоры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узведзены яго смуткуючай жонкай.

Toompea Hill Tallinn 2006.jpg
Назва Тоампеа паходзіць ад Домскага сабора
Выгляд Таліна напрыканцы XIX стагоддзя

Гісторыя Тоампеа цесна звязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут размяшчаюцца урад і парламент Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоампеа[2].

На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоампеа з вежай Германа. Гэтая вежа са сцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сімвалаў Эстоніі[3].

ГеалогіяПравіць

Тоампеа ўзнік каля 10 000 гадоў таму як востраў Балтыйскага ледавіковага возера[4]. З-за нязменнага постледавіковага дрэйфавання ён злучыўся з кантынентам падчас стадыі Літарынава мора[5]. Яшчэ ў 6-м тысячагоддзі да Н. Х. мора абмывала падножжа Тоампеа[6]. Цяпер берагавая лінія праходзіць больш як за 1 км ад яго, а яго падножжа на 17—20 м вышэй за ўзровень мора[7].

Вышгарад


Зноскі

  1. History of the Riigikogu > Toompea Castle (англ.) . Riigikogu. Праверана 20 снежня 2009.
  2. Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 474. — ISBN 0-8108-4904-6.
  3. Miljan, Toivo. Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — С. 373. — ISBN 0-8108-4904-6.
  4. Tallinn Klint (англ.) . North Estonian Klint — as a symbol of Estonian nature. Estonian Ministry of the Environment. Праверана 16 снежня 2009.
  5. Mare Isakar. Toompea aluspõhjakõrgendik (эст.) . Museum of Geology of the University of Tartu. Праверана 16 снежня 2009.
  6. Vabaduse väljak. Eesti mahukaim arheoloogiline uurimisobjekt (эст.)  // Horisont. — 2009. — В. 5.
  7. Map of Tallinn (эст.) . Tallinn City Planning Department. Праверана 16 снежня 2009.

ЛітаратураПравіць

  • Dmitri Bruns. Tallinn : linnaehituslik kujunemine (эст.) . — Tallinn: Valgus, 1993. — 284 с. — ISBN 5-440-01328-8.
  • Baltimaade pronksi — ja rauaaeg (эст.) . — Tartu: Tartu University Press, 2007. — 309 с. — ISBN 978-9949-11-525-9.
  • Juhan Maiste, Silja Vohli. Toompea uusaegsest topograafiast // Vana Tallinn VI (X) (эст.)  / Raimo Pullat. — Tallinn: Estopol, 1996.
  • Historical dictionary of Estonia. — Oxford: Scarecrow Press, 2004. — 558 с. — ISBN 0-8108-4904-6.
  • Tallinna ajalugu 1860-ndate aastateni (эст.)  / Raimo Pullat. — Tallinn: Eesti Raamat, 1976. — 430 с.
  • Estonia. — 5. — Chalfont St Peter: Bradt Travel Guides, 2007. — 288 с.
  • Eesti muinaslinnad (эст.) . — 20. — Tartu: Tartu University, 2008. — 357 с. — (Muinasaja teadus). — ISBN 978-9985-4-0538-3.
  • Tallinn (Reval) in the middle ages : town building in the 13th-14th centuries. — Tallinn: Estonian Academy of Arts, 2008. — 190 с. — ISBN 978-9985-9841-4-7.

СпасылкіПравіць