Вышынная хвароба
Вышынная хвароба, горная хвароба — паталагічны стан арганізма, абумоўлены знаходжаннем у разраджаным паветры на вялікіх вышынях; у дачыненні выпадкаў знаходжання называецца горнай хваробай.
Развіваецца як вынік кіслароднага галадання (гіпаксія). Праяўляецца задышкай, сэрцабіццем, галавакружэннем, пачашчэннем пульсу, галаўным болем, мышачнай слабасцю, шумам у вушах, насавымі кравацёкамі, магчымыя парушэнні сардэчнай дзейнасці і страта прытомнасці.
Лячэнне
правіцьПаступовы спуск з вышыні, кісларод, тэрапеўтычны прэпараты — абязбольвальныя, узбуджальныя.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).