Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве
Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Вышэйшая школа «Wszechnica Polska» у Варшаве | |
---|---|
Wszechnica Polska Szkoła Wyższa w Warszawie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Wszechnica Polska Szkoła Wyższa w Warszawie |
Міжнародная назва | Wszechnica Polska University in Warsaw |
Заснаваны | 2001 |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | wszechnicapolska.edu.pl |
Агульная характарыстыка Правіць
Установа заснавана ў 2001 годзе пад назвай «Wszechnica Polska — Вышэйшая школа Таварыства ўсеагульных ведаў у Варшаве з сядзібай у Варшаве». Яна надае адукацыйныя паслугі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук на двух узроўнях вышэйшай адукацыі, прапануе ступень бакалаўра і інжынера ў стацыянарнай і нестацыянарнай форме навучання, а таксама ступень магістра ў нестацыянарнай (завочнай) форме навучання. З 2010 года ВНУ атрымала права на наданне вышэйшай адукацыі ўзроўню магістра па педагогіцы і філалогіі, з 2013 года таксама ў галіне бяспекі, фінансаў і бухгалтарскага ўліку. За час сваёй дзейнасці ВНУ выпусціла больш 7 тысяч чалавек з вышэйшай адукацыяй першай і другой ступені. Установа праводзіць заняткі ў рамках Інстытута кіравання і фінансаў і Інстытута філалогіі і педагогікі. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Палацы культуры і навукі ў Варшаве. ВНУ мае ўласную навучальную інфраструктуру ў будынку на вул. Кармеліцкай, 10. Студэнтаў прымаюць без уступных экзаменаў. На працягу ўсяго перыяду навучання праводзіцца паглыбленае вывучэнне замежных моў (англійскай, іспанскай, нямецкай і рускай) і інфарматыкі. Для замежных студэнтаў праводзяцца курсы польскай мовы і культуры.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы