Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Празе

Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Празе (чэшск.: Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze (VŠUP)) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Прага для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне выяўленчага мастацтва, дызайну, архітэктуры, фатаграфіі і мультыплікацыі.

Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва
(ВШУП)
Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze
Выява лагатыпа
Будынак школы ў раёне Прага 1
Будынак школы ў раёне Прага 1
Арыгінальная назва Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze
Міжнародная назва Academy of Arts, Architecture and Design in Prague
Заснаваны 1885
Тып Дзяржаўны
Студэнты 420
Краіна
Юрыдычны адрас nám. Jana Palacha 80, 116 93 Praha 1
Сайт vsup.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Заснаванне

правіць

Школа была заснавана імператарам Францам Іосіфам у 1885 годзе як Школа прыкладнога мастацтва (чэшск.: Umělecko-průmyslová škola v Praze (UPŠ)) і падпарадкоўвалася Міністэрству культуры і адукацыі. Часовы статут школы быў прыняты 15 кастрычніка 1885 года, пасля (26 верасня 1890) яго змяніў пастаянны, які дзейнічаў некалькі дзесяцігоддзяў[1].

На момант адкрыцця школа была першай і адзінай у Чэхіі навучальнай установай у вобласці мастацтваў. Школа была падзелена на 3-гадовую агульную школу, выпускнікі якой працягвалі навучанне ў 3-5-гадовых школах па наступных кірунках: архітэктура, скульптура, рысунак, жывапіс, праца з металам, разьба па дрэве, маляванне кветак, тэкстыль.

Выкладчыцкі склад быў сфарміраваны з прадстаўнікоў авангарда чэшскай культуры. Першым дырэктарам школы быў Францішак Шморанц (малодшы), сярод выкладчыкаў можна адзначыць Францішка Жанішка (1885—1896), Ёсефа Мысльбека (1885—1896), Якуба Шыканедара (1885—1923), Цэлду Клоучка (1887—1917), Фелікса Еневіна (1890—1902), Фрыдрыха Амана (1888—1898), Густава Шморанца (1887) [2].

Аднымі з першых выпускнікоў школы былі: Ян Прэйслер, Станіслаў Сухарда, Ёсеф Маржатка, Войцех Прэйсіг, Францішак Кобліга, Богуміл Кафка, Юліус Маржак[3].

У 1896 годзе становішча Акадэміі выяўленчых мастацтваў было ўзмоцнена яе нацыяналізацыі, у выніку чаго туды перайшла частка педагагічнага складу Школы прыкладных мастацтваў і падрыхтоўка ў школе скарацілася да прыкладных спецыяльнасцей. Новым дырэктарам школы стаў Іржы Стыбрал (1886—1920), а асновай педагагічнага складу сталі Станіслаў Сухарда, Ян Прэйслер, Карл Машэкаў, Алаіс Дрыак, Ладзіслаў Шалаўн, Ян Коцера, Алаіс Фішарак.

На пераломе стагоддзяў пражская школа стала адным з цэнтраў стылю мадэрн, натхнёная поспехамі чэшскага мастацтва канца XIX стагоддзя, якія былі прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы 1900 года ў Парыжы і атрымалі Гран-пры.

У новае пакаленне студэнтаў пачатку XX стагоддзя ўвайшлі выдатныя прадстаўнікі чэшскага кубізму і авангарду перыяду паміж сусветнымі войнамі: Ёсеф Чапек, Вацлаў Бенеш, Ёсеф Гочар, Францішак Кісела, Богуміл Кубіста, Отакар Новатны, Лінка Прохазкава, Ян Зрзавы, Вацлаў Шпала, Ёсеф Шыма, Яраслаў Рэслер, Эмілія Палічкава, Праваслаў Коцік.

Чэхаславацкая рэспубліка

правіць

Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1918 годзе школе не ўдалося стаць Вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў (чэшск.: Vysoká škola dekorativního umění), да якой яна імкнулася, але, тым не менш, яна ўмацавала сваю аўтаномію.

З 1920 года школай кіраваў абраны рэктар, а выкладаннем у школе займаліся Павел Янак, Францішак Кісела, Яраслаў Горайц, Ураціслаў Хуга Брунер, Хелена Ёгнава, а таксама Антанін Мацейчак, Вацлаў Вілем Штэх і Ярамір Печырка.

У першыя гады існавання незалежнай дзяржавы школа займалася стварэннем «новага нацыянальнага стылю», заснаванага на цячэнні ар-дэко (далейшае развіццё мадэрну). У 1925 годзе школа прадстаўляла Чэхаславакію на Міжнароднай выстаўцы дэкаратыўных мастацтваў у Парыжы, дзе працы школы як былі прызнаны міжнароднай супольнасцю, так і раскрытыкаваны з пазіцый еўрапейскага авангарда.

Пад моцным міжнародным уплывам у канцы 1920-х гадоў школа пачала арыентавацца на канструктывізм і функцыяналізм, архітэктар Отакар Новатны быў уражаны нямецкім Баўхаусам. Сярод выпускнікоў перыяду паміж 2 сусветнымі войнамі можна адзначыць: Ян Баўх, Кірыл Боўда, Карл Чорны, Тоен, Францішак Фолтын, Людавіт Фула, Мікулаш Галанда, Францішак Грос, Францішак Гудачак, Ёсеф Капліцкі, Антанін Кыбал, Здэнек Скленарж, Карал Соўчак, Ладзіслаў Сутнар, Карал Сволінскі, Іржы Трнка і Ладзіслаў Зіўр.

Акупацыя і пасля вайны

правіць

Пасля закрыцця ўсіх чэшскіх ВНУ ў 1939 годзе ў выніку акупацыі Германіяй, школа была далучана да Акадэміі мастацтваў. Дзякуючы гэтаму яе развіццё паскорылася і законам ад 1946 года атрымала новы статус і назву Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва (чэшск.: Vysoká škola uměleckoprůmyslová (VŠUP)). Годам пазней, у 1947 годзе, тэрмін навучання быў павялічаны да 5 гадоў, былі арганізаваны атэлье прыкладной архітэктуры, прыкладнога жывапісу, прыкладной графікі, тэкстылю, прыкладной пластыкі, шкляной вытворчасці, фарфору і керамікі.

Пасля лютага 1948

правіць

Пасля камуністычнага перавароту 1948 года школа зведала моцны ўплыў палітычнага і ідэалагічнага дагматызму. Новыя выкладчыкі былі вымушаны падпарадкавацца ідэям сацыялістычнага рэалізму, а прамысловыя спецыяльнасці (тэкстыль, шкло, металы, кераміка) захавалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. У 1950-х гадах у школе пачалі выкладаць вядомыя дзеячы мастацтва, такія як Адольф Гофмайстар. У гэтыя гады школу скончылі Вера Янаўшкава, Герміна Меліхарава, Чэстмір Кафка, Мілан Грыгар, Станіслаў Колібал, Станіслаў Лібенскі, Здэнек Палцр, Адрыена Шыматава, сёстры Валавы, Іржы Джон, Ева Кментава, Квета Пацаўская, Олбрам Хоўбек, Уладзімір Копецкі, Іржы Балцар.

Заслугай школы была і высокая адзнака чэшскага павільёна на выстаўцы Expo 58 у Бруселі. У 1960-х гадах тэрмін навучання быў павялічаны да 6 гадоў, актыўна развіваліся спецыяльнасці ў вобласці прамысловага мастацтва, а таксама ў 1959 годзе была далучана да ВШУП кафедра прамысловага дызайну са Школы мастацтваў ў Зліне.

Пасля 1968 года

правіць

Жорсткае здушэнне Пражскай вясны краінамі Варшаўскага блока адбілася ў 1970-х гадах і на школе. Са школы сышоў шэраг вядомых дзеячаў, якія вызначалі яе ўзровень: Францішак Музіка, Адольф Гофмайстар, Антанін Кыбал, Карал Словінскі і Іржы Трнка. Сярод выкладчыкаў школы на мяжы 70-80-х гадоў быў вядомы мультыплікатар Іржы Барта.

Палітыку школы пачалі вызначаць функцыяналісты пад кіраўніцтвам рэктара Яна Шыматы (1973—1985) і Яна Мікулы, які змяніў яго на гэтай пасадзе.

Цяперашні час

правіць

Пасля лістапада 1989 года школа была рэарганізавана. Станам на 2013 год школа складалася з 23 атэлье на 5 кафедрах:

  • Архітэктуры
  • Дызайну
  • Выяўленчага мастацтва
  • Прыкладнога мастацтва
  • Графікі

Шостая кафедра вядзе выкладанне ў вобласці гісторыі мастацтваў і эстэтыкі.

Будынак школы

правіць
 
Праект будынка школы (1882)

Будынак школы быў пабудаваны ў 18821885 года па праекце Францішка Шморанца малодшага і Яна Махіткі, якія, без сумневу, выкарыстоўвалі вобразы мастацкіх акадэмій у Парыжы і Вене. У першыя гады школа выкарыстоўвала толькі адно крыло на Алшавай набярэжнай, частка будынка з боку плошчы выкарыстоўвалася Акадэміяй мастацтваў.

У канцы 1990-х гадоў была распачата падрыхтоўка да будаўніцтва новага будынка ВШУП у пражскім раёне Дзябліцы па праекце архітэктурнага атэлье Ёсефа Плеската. Паводле праекта, будынак мусіў размясціцца на пустцы знесенага завода буйнапанэльных вырабаў.

Цікавыя факты

правіць
  • Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва (ВШУП) часам абазначаецца абрэвіятурай UMPRUM, якая таксама неафіцыйна выкарыстоўваецца і ў дачыненні да Музея прыкладнога мастацтва (чэшск.: Uměleckoprůmyslové muzeum (UPM)).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Pečinková P. Chapters from the History, 1885-1946 // Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze, 1885-2005 = Academy of arts, architecture and design in Prague / Pachmanová M.. — Praha: Vysoká škola umělecko-průmyslová v Praze, 2005. — ISBN 80-86863-09-3.
  • Pachmanová M. Vysoká škola uměleckoprůmyslová v Praze, 1885-2005 = Academy of arts, architecture and design in Prague. — Praha: Vysoká škola umělecko-průmyslová v Praze, 2005. — ISBN 80-86863-09-3.
  • Padesát let Státní umĕleckoprůmyslové školy v Praze, 1885-1935 / Под ред. Jaromír Pečírka, Jaroslav Benda, Otakar Novotný. — Прага: Jan Štenc, 1935. — 90 с.

Спасылкі

правіць