Бо́гуміл Ка́фка (чэшск.: Bohumil Kafka; 14 лютага 1878, Нова Пака, Аўстра-Венгрыя — 24 лістапада 1942, Прага, Пратэктарат Багемія і Маравія) — чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму.

Богуміл Кафка
чэшск.: Bohumil Kafka
Фатаграфія
Дата нараджэння 14 лютага 1878(1878-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1942(1942-11-24) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Аўстра-Венгрыя, Сцяг Чэхіі
Род дзейнасці скульптар, педагог, медальер, настаўнік, настаўнік мастацтва
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў 18921896 гадах у школе скульптараў і каменшчыкаў  (чэшск.) у Горжыцах  (чэшск.), у 18961898 гадах у Мастацка-прамысловай школе ў Празе, у 18981901 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы атрыманай стыпендыі ў 19041908 гадах жыў і працаваў у Парыжы.

У 19161925 гадах выкладаў у Мастацка-прамысловай школе, з 1925 года ў Пражскай акадэміі мастацтваў. Двойчы абіраўся яе рэктарам.

Памёр у Празе ад апендыцыту. Пахаваны на Вышаградскіх могілках.

Творчасць правіць

Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К. Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Яну Жыжку  (руск.) (19311934; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць