Мастацкая коўка — выраб рэчаў утылітарна-дэкаратыўнага прызначэння шляхам гарачага ці халоднага кавання металу; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гісторыя

правіць

Вядома з 43-га тысячагоддзя да н.э. ў Іране, Месапатаміі, Егіпце; халодная мастацкая коўка ў індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі да XVI стагоддзя н.э. У перыяд сярэдневякоўя дасягнула росквіту ў Заходняй Еўропе, дзе такім спосабам вырабляліся рашоткі для балконаў, дзвярэй, агароджаў, ліхтары, святцы, акаваныя жалезам куфры, дзверы ў касцёлах і інш. Традыцыі мастацкай коўкі як сярэдневяковага рамяства захаваліся ў народным мастацтве да XIX стагоддзя.

 
Залатая брама ў Царскім Сяле

Сярод твораў XVXIX стагоддзяў вылучаюцца каваныя ліхтары, рашоткі, брамы Версаля (Францыя), Пецярбурга, Царскага Сяла (Расія). Шматлікія гарады спецыялізаваліся ў розных галінах кавальства: Герат (Афганістан), Масул (Ірак) — начынне, Дамаск, Мілан (Італія), Аўгсбург (Германія), Астрахань і Тула (Расія) — зброя, Нотынгем (Вялікабрытанія), Золінген (Германія), Паўлава (Расія) — нажы і інструменты.

 
Каваны крыж

У XIX стагоддзі ручная мастацкая коўка выцеснілася штампоўкай і ліццём. Традыцыі мастацкай коўкі адрадзіліся ў XX стагоддзі ў творах прафесійных мастакоў.

Беларусь

правіць
 
Мастацкія завесы касцёла Сэрца Ісуса ў в. Слабодка. XIX ст.

На Беларусі па-мастацку выкаваныя посуд, зброя, прадметы побыту вядомы з XIXII стагоддзяў. Росквіту мастацкая коўка дасягнула ў XVIXVII стагоддзях у сувязі з арганізацыяй кавальскіх цэхаў у Берасці, Слуцку, Полацку, Віцебску, Магілёве і інш., дзе выраблялі рэчы утылітарнага і мастацкага характару — дэкаратыўныя ліхтары, падстаўкі пад вазоны, надмагільныя і царкоўныя крыжы «са ззяннем», накладкі на мэблю і дзверы, падсвечнікі і інш. Больш за 160 кавалёў з Беларусі ў другой палове XVII стагоддзя працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. У XVIII стагоддзі буйнымі цэнтрамі кавальства былі Віцебск, Горадня, Пінск, Менск, Магілёў, дзе выраблялі балконныя і аконныя рашоткі, агароджы, вароты, надкупальныя крыжы, алтарныя перагародкі, флюгеры, завесы, замкі, дзвярныя ручкі і інш.

Асноўны від дэкору каваных агароджаў — спалучэнні S- і С-падобных завіткоў, скручванне жалезных прутоў вакол падоўжнай восі, арнаментальныя матывы ў выглядзе разетак, бегункоў, меандру, картушаў. Накладкі на мэблі і дзвярах аздаблялі прасечкай, гравіроўкай, насечкай у выглядзе геаметрычных узораў. У другой палове XIX стагоддзя ў сувязі з развіццём прамысловасці мастацкая коўка ў гарадах заняпала, але захавала свае традыцыі ў народным побыце.

 
Жырандоля Паўлюка Багрыма ў Крошынскім касцёле

Сярод майстроў мастацкай коўкі канца XIX — пачатку XX стагоддзя П. Багрым, С. Манко, А. Уласік і інш. У другой палове XX стагоддзя як мастацкі промысел выйшла з ужытку. У наш час мастацкая коўка вядома ў творчасці некаторых прафесійных беларускіх мастакоў: А. 3айцава, Б. Казакова, Я. Карманава, С. Ларчанкі, Ю. Любімава, В. Сташчанюка, А. Сурскага і інш.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць