Касцёл Сэрца Ісуса (Слабодка)

Касцёл Сэрца Ісуса — касцёл у аграгарадку Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Касцёл
Касцёл Сэрца Ісуса
55°41′10″ пн. ш. 27°11′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Слабодка
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неараманскі[1] з элементамі готыкі
Будаўніцтва 19031906 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000212шыфр 212Г000212
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Архітэктура

правіць
 
Бакавы фасад касцёла

Касцёл уяўляе сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з апсідай, трансептам і сакрысціямі. Галоўны фасад сфарміраваны дзвюма высокімі пяціяруснымі вежамі з вострымі шатровымі вярхамі і параўнальна невялікай фасаднай плоскасцю цэнтральнага нефа паміж імі. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праёмамі з вітражамі (каляровае шкло захавалася часткова). Над галоўным уваходам і на фасадных плоскасцях трансепта размешчаны вялікія вокны-«ружы». Усе сцены раскрапаваны ступеньчатымі контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаны з дэкаратыўнымі аркбутанамі. Уваходы вырашаны ў выглядзе аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёмамі.

Інтэр’еры

правіць
 
Інтэр’ер касцёла

У інтэр’еры — цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі, хоры ў верхняй частцы бабінца. У пластычным вырашэнні шырока выкарыстаны ордэрныя элементы раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калонкі з капітэлямі раслінных форм. Сцены і скляпенні алтарнай часткі размаляваны арнаментам. Першапачатковая аздоба інтэр’ера не захавалася.

Дзверы

правіць
 
Дзверы цэнтральнага ўвахода з мастацкай акоўкай

Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць жалезныя акоўкі ўсіх вонкавых дзвярэй касцёла, выкананыя мясцовым кавалём. Кампазіцыі аковак складаюцца з сіметрычна ўкладзеных па баках завесы (царгі) спіралепадобных пышных раслінных сцёблаў, што заканчваюцца то чатырохлістымі кветкамі, то пальметападобным лістком. Пры кампазіцыйным адзінстве аковак усіх дзвярэй дэталі не паўтараюцца, што сведчыць аб свабоднай імправізацыі майстра ў кожным выпадку. Арыгінальную, багатую па форме і складаную па малюнку кампазіцыю маюць акоўкі дзвярэй цэнтральнага ўвахода. Яны вырашаны як пышныя букеты з арнаментальных элементаў, што паўтараюцца ў кампазіцыях дэкору бакавых дзвярэй.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць