Акоўка

рака ў Беларусі

Ако́ўка, Іва́наўка — рака ў Беларусі, у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).

Акоўка, Іванаўка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 58 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Мыслава
 • Каардынаты 53°02′27″ пн. ш. 25°01′44″ у. д.HGЯO
Вусце Зэльвянка
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад аграгарадка Кашалі
 • Каардынаты 53°03′08″ пн. ш. 24°54′51″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 4,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Слонімскі раён, Зэльвенскі раён
physical
Акоўка
Акоўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Мыслава Слонімскага раёна, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зэльвянку за 1 км на поўнач ад аграгарадка Кашалі Зэльвенскага раёна. На працягу 2 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Збочна).

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

правіць