Вэрхнячка
Вэрхнячка[1] (укр.: Верхня́чка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Уманскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Дзіцячы сад, школа, дзіцячая школа мастацтваў, стадыён, бібліятэка, два дамы культуры, краязнаўчы музей, бальніца з паліклінічным аддзяленнем, храм Святога Іаана Багаслова (УПЦ МП), храм Святых Пятра і Паўла (ПЦУ), аддзяленне паштовай сувязі, філіял Ашчадбанка, тры аптэкі, шэраг крам і кафэ, рынак.
Верхнячка мае дастаткова добрую транспартную камунікацыю з райцэнтрам і Уманню. Да Хрыстыныўкі аўтобусы адпраўляюцца кожныя паўгадзіны, акрамя таго ёсць яшчэ немалая колькасць транзітных рэйсаў. Да Умані аўтобусы ходзяць восем разоў на суткі. У Кіеў — двойчы ў суткі. У пасёлку працуе свой аўтаперавозчык.
У пасёлку дзейнічаюць чатыры аграфірмы, даследча-селекцыйная станцыя, бітумны (асфальтавы) завод і інш.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
правіць- Werchniaczka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 221.