Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхата
Украінская праваслаўная царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай праваслаўнай царквы), часта з неафіцыйным удакладненнем — Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП; укр.: Українська православна церква Московського патріархату) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай праваслаўнай царквы[4][5]. Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года УПЦ МП з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[6].
Украінская Праваслаўная Царква | |
---|---|
Українська Православна Церква | |
Кіева-Пячэрская Лаўра — рэзідэнцыя Мітрапаліта Кіеўскага і месцазнаходжанне часовага кафедральнага сабора | |
Асноўная інфармацыя | |
Прадстаяцель у наш час | мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі) |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіева-Пячэрская Лаўра |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
![]() ![]() Шаблон:Сцягафікацыя/Севастопаль[1] |
Мова набажэнстваў | царкоўнаславянская, украінская |
Каляндар | юліянскі |
Колькасць | |
Епіскапаў | 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2] |
Епархій | 53[2] |
Навучальных устаноў | 22[3] |
Манастыроў | 191[3] |
Прыходаў | 11 358[3] |
Святароў | 9 573[3] |
Манахаў і манашак | 5 103[3] |
Сайт | www.orthodox.org.ua |
Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў[uk] 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у эўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[7][8]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[9][10].
Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы эўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[11][12][13]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018)[en]) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.
ПрадстаяцеліПравіць
Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 ім з'яўляецца Ануфрый (Беразоўскі).
ГісторыяПравіць
27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую праваслаўную царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[14].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
- ↑ 2,0 2,1 Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Стан на 24 лістапада 2009 года
- ↑ VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви (руск.)
- ↑ Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы
- ↑ Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
- ↑ УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.)
- ↑ Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.)
- ↑ Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.)
- ↑ «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.)
- ↑ РПЦ розірвала відносини з Константинополем. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22 лістапада 2020. (укр.)
- ↑ Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.)
- ↑ Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми // Центр Разумкова (укр.)
- ↑ «Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з'яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв'ю агенцтву УНІАН [1]).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхата
- Афіцыйны сайт