Вядомыя асобы Ганцавічаў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Вядомыя ўраджэнцы Ганцавічаў:


Г правіць
- Рыгор Самуілавіч Ганцэвіч (1915—1986) — мастак, які працаваў пераважна ў графіцы, карыкатуры, нагляднай агітацыі.
- Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 1989) — беларускі футбаліст, брамнік
Е правіць
- Віктар Ціханавіч Ерафеенка (нар. 1946) — беларускі доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Метад тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых межавых умоваў у краявых задачах электрадынамікі), прафесар (1996).
К правіць
- Алесь Кажадуб (нар. 1952) — беларускі пісьменнік, публіцыст.
- Рэната Каліноўская (нар. 2006) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Л правіць
- Максім Леанідавіч Лынша (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет (спрынт, бег з бар’ерамі). Майстар спорту міжнароднага класа.
Я правіць
- Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (нар. 1954) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 2010).