Аляксандр Пятровіч Гутар

беларускі футбаліст

Аляксандр Пятровіч Гутар (нар. 18 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).

Футбол
Аляксандр Гутар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Пятровіч Гутар
Мянушка Гуці
Нарадзіўся 18 красавіка 1989(1989-04-18)[1][2][…] (34 гады) ці 19 красавіка 1989(1989-04-19) (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см[5]
Вага 83 кг[5]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 30
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 48 (-25)
2013—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 87 (-65)
2016—2017 Расія Арэнбург 12 (-17)
2017 Расія Тосна 0 (0)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) 12 (-14)
2018—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 49 (-43)
2020—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 48 (-32)
2023 Казахстан Аксу 3 (-6)
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 22 (-28)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 10 (-15)
2013—2021 Беларусь Беларусь 21 (-38)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Аляксандр з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы СДЮШАР «Дынама» горада Мінска.

БАТЭ правіць

У 2006 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе выступаў за дублюючы склад. З 2011 года, пасля пераходу ва ўкраінскі «Севастопаль» Сяргея Верамко, стаў асноўным галкіперам клуба. Дзякуючы добрай гульні быў уключаны БФФ у спіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў найлепшым іграком Беларусі ў 2011 годзе. Нягледзячы на гэта, на наступны сезон БАТЭ ўзмацніўся брамнікам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, які амаль адразу выцясніў са складу Аляксандра.

Судовая справа з БАТЭ правіць

22 снежня 2012 года брамнік, з-за незадаволенасці колькасцю выступаў у матчах клуба, накіраваў у БФФ ліст з просьбай скасаваць разлічаны да 2015 года кантракт з БАТЭ ў аднабаковым парадку[6]. Пасля пасяджэння па справе Гутара бакі атрымалі магчымасць мірным шляхам урэгуляваць канфлікт[7]. 22 студзеня Аляксандр атрымаў дазвол на скасаванне кантракту з БАТЭ з выплатай кампенсацыі клуба ў памеры 180 тысяч долараў. Згодна з рашэннем кампенсацыю можа таксама выплаціць клуб, які набудзе іграка[8]. БАТЭ выказаў сваю пазіцыю з нагоды вердыкту БФФ, падаўшы апеляцыю па рашэнні камітэту федэрацыі ў футбольны арбітраж, выступаючы за перагляд сумы кампенсацыі[8][9]. 30 студзеня футбаліст афіцыйна звольніўся з БАТЭ, атрымаўшы статус умоўна вольнага агента. У лютым 2014 года спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражу БФФ і абавязаў Гутара выплаціць БАТЭ каля 230 тысяч долараў[10].

«Дынама» Мінск правіць

З 1 лютага 2013 года трэніраваўся ў складзе мінскага «Дынама», з якім 19 лютага падпісаў кантракт на тры гады[11].

У складзе «Дынама» адразу стаў асноўным брамнікам, але часам паказваў няўпэўненую гульню. Пасля мачту з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» 21 ліпеня 2013 года, калі з-за памылак Гутара «Дынама» саступіла 1:2, трапіў на лаўку запасных, а месца ў аснове заняў Аляксандр Суліма. Пасля матча з «Нёманам» 1 верасня 2013 года Суліма быў адпраўлены ў дубліруючы склад, а Гутар зноў заняў месца асноўнага брамніка.

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага брамніка. Пачынаючы са жніўня 2014 стаў чаргавацца ў стартавым складзе дынамаўцаў з Сяргеем Ігнатовічам. У пачатку сезона 2015 на некаторы час саступіў месца ў браме Васілю Хамутоўскаму, але неўзабаве зноў стаў асноўным брамнікам мінчан. 15 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[12].

У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама» на адзін год[13]. У сакавіку 2016 года быў абраны капітанам каманды[14]. Улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента пакінуў «Дынама»[15].

«Арэнбург» правіць

30 чэрвеня 2016 года стала вядома аб пераходзе Гутара ў склад дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Арэнбург»[16][17]. У другой палове 2016 года трывала гуляў у аснове «Арэнбурга», але ў 2017 годзе ўжо не з’яўляўся на полі, заставаўся другім брамнікам. Па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і Гутар пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

«Тосна» правіць

14 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб падпісанні Гутарам кантракта з клубам «Тосна», які ўпершыню выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу[18]. Аднак, не здолеў стаць асноўным брамнікам, і ўжо 4 верасня 2017 года, так і не згуляўшы ніводнага матча за «Тосна», па пагадненні бакоў пакінуў клуб[19].

«Чарнаморац» правіць

Неўзабаве пасля зыходу з «Тосна» далучыўся да адэскага «Чарнаморца», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі трэнер Алег Дулуб[20]. У складзе «Чарнаморца» стаў асноўным брамнікам, дапамог камандзе пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. У снежні 2017 года разарваў кантракт з адэскім клубам[21].

«Дынама» Брэст правіць

У лютым 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[22], дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт на сезон 2019[23]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным брамнікам брэсцкай каманды, дапамог ёй стаць чэмпіёнам краіны, а сам быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.

«Шахцёр» правіць

У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[24]. Стаў асноўным брамнікаў каманды, з якой другі раз запар стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым брамнікам чэмпіянату. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам салігарчан, хоць часам саступаў месца ў складзе Сяргею Чэрніку, і зноў стаў чэмпіёнам Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[25].

«Аксу» правіць

У сакавіку 2023 года, правёўшы год без клуба, далучыўся да казахстанскага «Аксу»[26]. Згуляў у трох матчах чэмпіянату Казахстана, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2023 года пакінуў клуб.

Вяртанне ў БАТЭ правіць

У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[27].

Міжнародная кар’ера правіць

Аляксандр з’яўляецца бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 года, а таксама браў удзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. У студзені 2012 года брамнік быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі на таварыскую сустрэчу супраць зборнай Венгрыі[28]. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 25 сакавіка 2013 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Канады.

Асабістае жыццё правіць

Аляксандр жанаты са спявачкай гурта «Las Vegas» Марынай Някрасавай. Іхняя сустрэча адбылася на мерапрыемстве ўшаноўвання БАТЭ з нагоды чарговай перамогі ў чэмпіянаце краіны, дзе «Las Vegas» была запрошана ў якасці гасцей.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Aleksandr Gutor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Hutar // FBref.com
  3. National-Football-Teams.com
  4. Sports-Reference.com
  5. а б https://www.fcbate.by/team/base/117
  6. Гуторские страсти. Уйти нельзя остаться. Прессбол
  7. Дело Гутора. Семь дней отмерь. Прессбол
  8. а б Чистый развод. Запасной инстинкт. Прессбол
  9. ФК БАТЭ: Гутора ожидают месяцы или годы разбирательств Архівавана 5 сакавіка 2016.. Еўрарадыё
  10. Спортивный суд в Лозанне обязал Александра Гутора выплатить БАТЭ порядка 230000 долларов (руск.)
  11. Минское «Динамо» подписало контракт с Александром Гутором на 3 года (руск.)
  12. Тур 16. Попурри. Гутор: номер 15-й!
  13. Минское "Динамо" продлило контракт с Александром Гутором
  14. Александр Гутор избран капитаном минского "Динамо"
  15. Александр Гутор официально покинул минское "Динамо" в качестве свободного агента
  16. Александр Гутор стал игроком "Оренбурга"
  17. «Оренбург» объявил о переходе Прудникова и Гутора
  18. Александр Гутор подписал контракт с "Тосно"
  19. Александр Гутор покинул "Тосно"
  20. Александр Гутор стал игроком "Черноморца"
  21. Александр Гутор покинул "Черноморец"
  22. Брестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича
  23. Гутор продлил контракт с брестским "Динамо"
  24. Официально: Александр Гутор - игрок солигорского "Шахтера"
  25. Гутор и Стасевич покинули "Шахтер"
  26. Футбол. Александ Гутор внесен в заявку казахстанского "Аксу" на сезон. Он стал 20-м белорусом в чемпионате Казахстана (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2023. Праверана 31 сакавіка 2023.
  27. Александр Гутор заключил контракт с БАТЭ до конца сезона-2024 (руск.). football.by (31 жніўня 2023). Праверана 4 верасня 2023.
  28. Кондратьев вызвал Гутора на товарищеский матч с Венгрией Архівавана 5 сакавіка 2016.. Еўрарадыё

Спасылкі правіць