Вялаўскі запаведнік
Вя́лаўскі запаведнік — запаведнік, які існаваў у 1940—1951 гадах у Валожынскім і Івянецкім раёнах Мінскай вобласці. Плошча запаведніка складала 13,6 тыс. га (80 % пад лесам). Створаны для аховы, аднаўлення і вывучэння каштоўных капытных жывёл — ланей, аленяў, казуль, дзікоў, а таксама рачных баброў. З 1960 года тэрыторыя былога запаведніка ў складзе Налібоцкага біялагічнага заказніка.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).