Вялікія Радванічы

аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вялі́кія Радва́нічы[1] (трансліт.: Vialikija Radvaničy, руск.: Великие Радваничи) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе р. Рыта. Адміністрацыйны цэнтр Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 33 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 23 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Рыта (прыток р. Мухавец). Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст.

Аграгарадок
Вялікія Радванічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 436 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225007
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212837006
Вялікія Радванічы на карце Беларусі ±
Вялікія Радванічы (Беларусь)
Вялікія Радванічы
Вялікія Радванічы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Радванічы

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло — цэнтр Радваніцкай воласці ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары зацвердзіў Радванічы Царкоўныя на р. Рыць за берасцейскім дваранінам Андрэем Лозкам. У 1600 годзе была пабудавана праваслаўная царква.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1886 годзе ў сяле размяшчалася валасное праўленне, праваслаўная царква, карчма, за 3 вярсты знаходзілася лясная кантора Каблунь. У 1890 годзе ўладальнікамі маёнтка былі І. Песціч, Катарскі, У. Тур. У 1889 годзе працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 67 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.

У 1905 годзе сяло Радванічы Царкоўныя — цэнтр Радваніцкай воласці, за 25 вёрст ад Брэста. У ім працаваў валасны сельскі фельчар, былі размешчаны ўчасткі паліцэйскіх ураднікаў, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, судовых следчых, адзін раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласць уваходзілі маёнтак Франопаль, вёскі Літвіны, Кашылава, Міхалін, Ваўкі, Радванічы Зарэчныя. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Радваніцкай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 97 двароў, загубілі 34 жыхароў; на фронце загінуў 41 вясковец.

Інфраструктура

правіць

Сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

Насельніцтва

правіць
  • 192 мужчыны, 293 жанчыны (1868)
  • 54 двары, 634 жыхары (1886)
  • 324 жыхары (1905)
  • 97 двароў, 595 жыхароў (1921)
  • 220 двароў, 937 жыхароў (1940)
  • 575 жыхароў (1959)
  • 205 гаспадарак, 537 жыхароў (1997)
  • 194 гаспадаркі, 506 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць