Вялікі Лес (жылы раён, Мінск)
Вялікі Лес — мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Мінска, за МКАД. Узнік у 2000-х на месцы аднайменных хутароў пасярод даўняга вялізнага ляснога масіву. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 года[1].Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў. Мае будаўнічую назву Усходні.
Вялікі лес | |
---|---|
![]() | |
53°56′39″ пн. ш. 27°42′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Першамайскі раён |
Першае згадванне | 1920-я |
Дата заснавання | 1920 |
Ранейшы статус | ЗВГ |
Год уключэння ў межы горада | 10 лістапада 1997 |
Ранейшыя назвы | Усходні |
Паштовыя індэксы | 220056 |
![]() |
РазмяшчэннеПравіць
Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска. Побач з буйным мікрараёнам Уручча, які знаходзіцца з паўночнага-захаду, і вёскай Калодзішчы, якая знаходзіцца з усходу. Таксама з паўднёвага ўсходу ад мікрараёна размешчана чыгуначная станцыя Азярышча і аднайменны пасёлак.
ГісторыяПравіць
Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.
На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер ля жал. дарогі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя - Сухарукаў і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі "Азярышча" праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.
У 1937-1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, КП акругі, шпіталь.
З даваенных будынкаў захаваліся 4-ы дамы на вул. Панамарова
У 1945 сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120 дывізію. Да 1991 года 90% насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна цывільным.
Гэтак жа многія не ведаюць, што любімы многімі кіраўнік ансамбля "Песняры" В. Мулявін гэтак жа служыў у 120-й дывізіі ва Уруччы ць 2-ой (музычнай) роце 34 палка 3 года.
10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад горада Мінска[2]. Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).
Асноўныя вуліцыПравіць
ІнфраструктураПравіць
- 2 школы
- пошта
- крамы
- 2 дзіцячых садка
- водна-аздараўленчы комплекс
- 2 цырульні
- кафэ
- музей
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць аўтобусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Уручча-2 і дыспетчарская станцыя Уручча-4.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
63 | д/с Уручча-2 — Вялікі лес | 7.16 — 10.31, 14.59 — 17.51 |
80 | д/с Карбышава — Вялікі лес | |
99 | д/с Уручча-4 — Ваенная акадэмія | |
139 | д/с Славінскага — Вялікі лес | |
153 | ст.м. Уручча — Танкавая | 6.20 — 8.45 |
153д | Танкавая — ст.м. Уручча | 16.11 — 20.15 |
НасельніцтваПравіць
Да 1991 года 90 % насельніцтва складалі афіцэры Узброеных Сіл СССР, пазней УС РБ, аднак, пасля адмены статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна грамадзянскім.
ЗабудоваПравіць
Гарадок забудаваны пяціпавярховымі жылымі дамамі серыі КПД-4570, П-101, таксама ёсць дзевяціпавярховыя 86 серыі, а таксама М-464БК, М-464М, М-464У, М-111-90, ЗА-ОПБ і М-335. У гарадку выразна акрэслены цэнтр — мемарыяльны комплекс і ГДА. У гарадку ёсць помнікі У. І. Леніну і безыменнаму салдату. У 1990-я гады з'явіўся 2-гі мікрараён, спачатку без сацыяльна-побытавай інфраструктуры, якая будуецца толькі ў апошнія гады. У пачатку 2000-х з'явіўся 3-ці мікрараён, яшчэ не завершаны ў поўным аб'ёме.
Забудова ў цяперашні часПравіць
Станам на 2014 год у ваенным гарадку вядзецца актыўнае будаўніцтва, будуецца 5-ты мікрараён. Таксама запланавана ўшчыльніць наяўную забудову у 1-м і 2-м мікрараёнах. Цяпер гарадок падзелены на 7 мікрараёнаў[2]. У 2-м квартале 2013 года пачата ўшчыльненне 7-га мікрараёна[4].
Ваенныя аб'ектыПравіць
Цяпер у гарадку размяшчаецца 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР[5], таксама полк унутраных войскаў МУС РБ. Размяшчаюцца шматлікія сховішчы ваеннай тэхнікі, пакінутай пасля касавання СССР.
Зноскі
- ↑ http://minsk.gov.by/ru/normdoc/2079/ Архівавана 21 жніўня 2011.
- ↑ а б http://www.ctv.by/node/45724 Архівавана 17 снежня 2018.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" Архівавана 28 снежня 2014..
- ↑ http://realt.onliner.by/2013/09/03/gorodok-9
- ↑ http://www.pobeda1945.su/division/3697