М-464
Shabany1.jpg
Будаваўся 1976 - ц.ч.
ДБК №1
Краіны ўзвядзення Сцяг Беларусі Беларусь
Гарады ўзвядзення Мінск, Мінская вобласць
Агульныя канструктыўныя звесткі
Тыпы блок-секцый Б, 1БС
Канструктыўны крок 2600мм, 3200мм
Колькасць паверхаў 5, 9, 10, 12, 16
Колькасць кватэр на паверсе Ад 3 да 6
Інжынернае абсталяванне
Колькасць пасажырскіх ліфтаў 1
Смеццеправод Ёсць
Сістэма ацяплення Цэнтральная вадзянога ацяплення

М-464 — тыпавы праект панэльных дамоў, спраектаваны ў пачатку 1970-х гадоў, які вырабляецца на ДБК-1 горада Мінска з 1976 года, як і серыя М-111-90.[1] Гэтая серыя — найбуйнейшая тыпавая серыя сталіцы. Дамы гэтага праекта, апроч Мінска, можна сустрэць ва ўсей Мінскай вобласці. Дамы серыі М-464 фарміруюць воблік такіх мінскіх жылых раёнаў, як Серабранка, Усход, Зялёны луг, Паўднёвы-Захад. Пазнейшая мадыфікацыя М-464БК фарміруе воблік Уручча, Шабаноў, Малінаўкі, Кунцаўшчыны. З 2002 года[2] новыя мікрараёны сталіцы пачалі забудоўвацца дамамі серыі М-464-У — каранёвай мадэрнізацыяй М-464БК.

М-464БКПравіць

Адметнай асаблівасцю (1980-я-1998) з’яўляецца выкарыстанне панэляў, аздобленых керамічнай пліткай, у спалучэнні з бетоннымі панэлямі без аздаблення. Найбольш распаўсюджаныя колеры — жоўты, зялёны і белы. Пасля 1998 года замест таго, каб аздабляць паверхню пліткай, яе пачалі афарбоўваць.

М-464-УПравіць

2002 год адзначыўся кардынальнай пераробкай 464-га праекта. Былі ўзбуйнены памеры памяшканняў, палепшана шума- і цеплаізаляцыя. Вонкавы выгляд таксама змяніўся: з’явіліся эркеры, пачалі зашкляцца лоджыі. Быў спраектаваны разнастайны спектр блок-секцый.[3] У 2003 годзе змянілася канструкцыя уваходнай групы — з’явіўся ўваходны хол.

М-464-МПравіць

З 2004 года пачалося будаўніцтва, мабыць, самай цікавай мадэрнізацыі 464-й серыі. У адрозненне ад іншых мадыфікацый, панэльна-каркаснае выкананне дазваляе рабіць вольную планіроўку кватэр. Апроч эркераў, з’явіўся так званы фальшдах, дазволіўшы павялічыць памер тэхнічнага паверха і павысіць эстэтычную якасць дома. У мэтах забеспячэння шчыльнасці забудовы, рэгламентаванай генеральным планам горада Мінска, УП «Мінскпраект» у 2009 годзе распрацавала праектную дакументацыю 16-павярховага жылога дома ў канструкцыях серыі М-464-М, будаўніцтва якога пачалося ў 3 квартале 2011 года.[3]

Агульныя звесткіПравіць

Адметнай рысай усіх дамоў 464-й серыі (апроч М-464-М) з’яўляецца інтэграцыя канала смеццеправода ў панэлі лесвічных пралётаў, з-за чаго яны маюць асаблівую форму. У серыі М-464БК нумар кожнага пад’езда выкладзены керамічнай пліткай на экране, які хавае уваход у прымальную камеру смеццеправода. У адрозненне ад М-464 і М-464БК, паверхавасць якіх складае 9 паверхаў, М-464-М і М-464-У маюць паверхавасць у 10 паверхаў.

Зноскі