М-111-90
М-111-90 | |
| |
Будаваўся | 1976 — ц.ч. |
ДБК | №1, №2 |
Краіны ўзвядзення | Беларусь |
Гарады ўзвядзення | Мінск, Мінская вобласць |
Агульныя канструктыўныя звесткі | |
Тыпы блок-секцый | 12БС, 12БО, 16БО, БС-40, БС-41 |
Канструктыўны крок | 3600 мм. |
Вышыня памяшканняў | 2800 мм. |
Колькасць паверхаў | 5, 9, 10, 12, 16, 19 |
Колькасць кватэр на паверсе | Ад 4 да 7 |
Інжынернае абсталяванне | |
Колькасць грузавых ліфтаў | 1 |
Колькасць пасажырскіх ліфтаў | 1 ці 2 |
Смеццеправод | Ёсць |
Сістэма дымавыдалення | Сістэма супрацьдымнай вентыляцыі |
Сістэма ацяплення | Цэнтральная вадзянога ацяплення |
М-111-90 — тыпавая серыя панэльных дамоў. Спраектавана ў сярэдзіне 1970-х гадоў і выраблялася на ДБК-1, ДБК-2 горада Мінска з 1976 года[1]. Гэтая серыя — адна з найбуйнейшых у Мінску. Дамы гэтай серыі магчыма таксама ўбачыць у Жодзіна, Барысаве і іншых населеных пунктах Беларусі.
Серыя з'яўляецца мадыфікацыяй серыі 111-90, дамы якой магчыма знайсці ў Новасібірску, Казані, Вялікім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне.
З пачатку 1980-х гадоў гэтыя дамы пачалі будаваць практычна ва ўсіх новых мікрараёнах Мінска: напрыклад, у Паўднёвым-Захадзе, Малінаўцы, Уруччы. Дамы дадзенай серыі будуюцца і сёння. З 1983 з'явіліся 16-павярховая мадыфікацыя, а 3 1997 — 19-павярховая[2]. У 1998 годзе з'явілася мадыфікацыя 12-павярховай версіі, званая БС40-БС41[3].
Канструкцыйныя асаблівасці
правіцьДамы гэтай серыі маюць яскравую канструкцыйную асаблівасць — наяўнасць незадымляльных пераходаў паміж лесвічнай клеткай і ліфтавым холам. Экраны гэтых пераходаў маюць разнастайнае афармленне (12-павярховая мадыфікацыя). Аднак у пазнейшых 12-павярховых мадыфікацыях (БС40-БС41) ад іх адмовіліся.
М-111-90 | М-111-90 | БС40-БС41 | |
---|---|---|---|
Гады | 1976-1997 | з 1983 | з 1998 |
Колькасць паверхаў | 12 | 16-19 | 10 |
Кватэр на паверсе | 4 ці 6 | 7 | 4 ці 5 |
Вышыня паверху, м | 2,64 | 2,64 | 2,64 |
Таўшчыня вонкавых сцен, мм | 300 | 350 | 350 |
Таўшчыня перакрыццяў, мм | 160 | 160 | 160 |
Санвузел | асобны | асобны | асобны |
Жылыя будынкі серыі М-111-90 будуюцца ў двух варыянтах: гэта шматсекцыйныя 9-, 10-павярховыя і аднасекцыйнныя 16-19-павярховыя. У кропкавых аднасекцыйных жылых дамах шырока выкарыстоўваюцца кухні з эркерамі, развітыя па плошчы летнія памяшканні з павялічанай плошчай шклення і паніжаным глухім экранам агароджы. У 9-, 10-павярховых жылых дамах магчыма будаўніцтва кватэр у двух узроўнях. Таўшчыня вонкавых сценавых панэляў гэтай серыі — 300 мм, пры гэтым пласт уцяпляльніка — 160 мм. Канструкцыйны крок — 3,6 м, вышыня паверху — 2,8 м. Гарызантальны вонкавы стык грэбневы.[4]
На даўгавечнасць будынкаў серыі М-111-90 у значнай меры ўплывае недасканаласць канструкцыі стыкаў панэляў: недастатковая гібкасць сувязяў у стыках, негерметычнасць запаўнення масцікай і г.д. Гэта выклікае працечкі, карозію закладных дэталяў, прадзіманне памяшканняў, а гэта азначае незадавальняючы тэмпературна-вільготнасны рэжым. Стыкі знаходзяцца ў незадавальняючым стане і маюць патрэбу ў рамонце і заладжванні, гэта асноўная праблема будынкаў дадзенай серыі.
Зноскі
- ↑ Онлайн каталог тыпавых квартэр. Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ Афіцыйны сайт МАПІД. Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ Афіцыйны сайт МАПІД. Архівавана 1 лютага 2014.
- ↑ Ольга Зимина Индустриальное домостроение: на пути развития // Жилищное строительство № 32 (437), 2011.
- ↑ Шепс Р. А., Старцева Н. А. Актуальные проблемы реконструкции зданий старой застройки с применением энергосберегающих технологий Архівавана 3 лютага 2014.: Даклад на IV Міжнароднай студэнцкай электроннай навуковай канферэнцыі. — ВДАБУ, 2012.