Вялікі Уват

возера ў Расіі

Вялікі Ува́т (руск.: Большо́й Ува́т[2]) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, на поўдні Заходняй Сібіры, у Вагайскім раёне Цюменскай вобласці, у басейне ракі Ішым (прыток Іртыша).

Вялікі Уват
руск.: Большой Уват
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 62[1] м
Даўжыня 25 км
Шырыня 10 км
Плошча 179 км²
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснаводнае
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Цюменская вобласць
Вялікі Уват (Расія)
Вялікі Уват
Вялікі Уват
Вялікі Уват (Цюменская вобласць)
Вялікі Уват
Вялікі Уват
Map

Плошча паверхні возера 179 км². Даўжыня 25[1] км, найбольшая шырыня 10[1] км. Найбольшая глыбіня 5[1] м, сярэдняя — 1,8[1] м. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі нізкія. Дно роўнае, пераважна пакрытае ілам. З поўначы, паўночнага захаду і часткова з паўночнага ўсходу возера акружаюць балоты. Трафічны статус возера пераходны — ад мезатрофнага да эўтрофнага[1]. Каля 20 % паверхні возера пакрывае расліннасць[1].

У возеры водзяцца акунь, шчупак, карась, плотка, джгір і іншыя віды рыб[1]. Развітае прамысловае рыбалоўства, якім займаецца арцельным спосабам насельніцтва прыбярэжных вёсак[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Измайлова А. В. Большой Уват // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура

правіць
  • Большой Уват // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі

правіць