Адкрыць галоўнае меню

Вячаслаў Станкевіч (нар. 1932, Вільня) — беларускі грамадзкі дзеяч, заступнік старшыні Рады БНР.

БіяграфіяПравіць

Сын мовазнаўцы, гісторыка і грамадзкага дзеяча Яна Станкевіча.

Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі падчас Другой сусветнай вайны. З 1949 году — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці “электрамэханіка”. Працаваў інжынэрам у карпарацыях “ITT” і “Western Union”.[1] З 1990 па 1998 гг. дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода». Да 2013 г. выдавец квартальніка “Belarusian Review”, сталы аўтар газеты “Беларус”.[1][2]

Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў 1969-1971 і 2007-2011 гг.[2]

Зноскі