Ілава (Мядзельскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Ілава, Мядзельскі раён)

І́лава[1] (трансліт.: Ilava, руск.: Илово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.

Вёска
Ілава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
63
Насельніцтва
375 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240806031
Ілава на карце Беларусі ±
Ілава (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Ілава (Мядзельскі раён)
Ілава (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Ілава (Мядзельскі раён)

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў 1547 годзе як паселішча путных слуг маёнтка Ваўкалаты князя слуцкага Юрыя Алелькавіча, які скардзіўся, што ўраднік маёнтка Параф’янава Станіслаў Батагоўскі ўчыніў напад на дамы яго путных слуг, пабіў і параніў іх[2].

У 1668 годзе фальварак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні з вінакурняй. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладанні памешчыка Акушкі.

У 1921 годзе фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 года ў Будслаўскім сельсавеце[3], з 20.01.1960 года ў Мінскай вобласці, з 25.12.1962 года ў Мядзельскім раёне. З 1948 года працуе спіртзавод. З 1965 года вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў).

НасельніцтваПравіць

  • 1904 год — 41 жыхар
  • 1931 год — 64 жыхары
  • 1960 год — 231 жыхар
  • 1997 год — 63 двары, 375 жыхароў

ІнфраструктураПравіць

Пладова-кансервавы завод, клуб, бібліятэка, дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых (у былой сядзібе), крама.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 29 (1546—1547). Lietuvos istorijos institutos. Vilnius, 2016. — старонка 129.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

СпасылкіПравіць