Броды (Буда-Кашалёўскі раён)

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Бро́ды[1] (трансліт.: Brody, руск.: Броды) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Броды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
41
Насельніцтва
85 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205864006
Броды на карце Беларусі ±
Броды (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Броды (Буда-Кашалёўскі раён)
Броды (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Броды (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 8 км на ўсходзе ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 42 м ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе і далей па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўдні далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны прамень», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 26 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 41 гаспадарка, 85 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1959 год — 229 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 41 гаспадарка, 85 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0