Вялікі Трылесін
вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікі Трылесін)
Вялі́кі Трыле́сін[1] (трансліт.: Vialiki Tryliesin, руск.: Великий Трилесин) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчынскага сельсавета.
Вёска
Вялікі Трылесін
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па 1943 год у вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў[2].
У 1954—1960 гадах цэнтр Трылесінскага сельсавета[3]. Да 23 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[4].
Славутасці правіць
- Абеліск у гонар падпольшчыкаў.
Вядомыя асобы правіць
- Людвіг Іванавіч Сяліцкі (1903—1977) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшы́ Трыле́сін
- ↑ Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікі Трылесін