Людвіг Іванавіч Сяліцкі

адзін з кіраўнкоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі

Людвіг Іванавіч Сяліцкі (25 снежня 1903, вёска Вялікі Трылесін, Бялыніцкі раён — 5 сакавіка 1977) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.

Людвіг Іванавіч Сяліцкі
Дата нараджэння 25 снежня 1903(1903-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1977(1977-03-05) (73 гады)
Грамадзянства
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За баявыя заслугі» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Варшавы» Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя)

Біяграфія правіць

З 1926 года член КПСС. З 1938 на гаспадарчай, савецкай, партыйнай рабоце ў Віцебскай і Беластоцкай абласцях. З ліпеня 1941 года ў нямецкім тыле, з лютага 1942 года камандзір партызанскай групы, камісар атрада, у ліпені 1942 — красавіку 1943 гадоў камісар, у лістападзе 1942 — красавіку 1944 гадоў камандзір 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава, адначасова ў чэрвені 1943 — маі 1944 гадоў 1-ы сакратар Аршанскага падпольнага РК КП(б)Б. З мая 1944 года ў распараджэнні ЦК УКП(б). У 1948—1971 гадах райваенкам Узбекскай ССР, інжынер упраўлення дарогі Масква — Брэст. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

Зноскі

Літаратура правіць