Грыбачы (Гарадоцкі раён)
Грыбачы́[1] (трансліт.: Hrybačy, руск.: Грибачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 35 км на поўнач ад Гарадка, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель, 74 км ад Віцебска. На поўначы і поўдні — участкі лесу. На паўночным захадзе — возера Валнея. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лахі і далей па шашы Гарадок — Невель.
Вёска
Грыбачы
|
Гісторыя
правіцьУ канцы XVIII стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе Езярышчанскага староства. У 1795 годзе ўласнасць памешчыцы Надзеі Лявонцьевай. У першай палове XIX стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча. У 1841 годзе адносілася да Мехаўскага прыхода. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Старынскай воласці. У 1905 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 8 двароў, 71 жыхар, 116 дзесяцін зямлі; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 101 жыхар, 97 дзесяцін зямлі. Абедзве ў складзе Сяргейкаўскага сельскага таварыства і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 13 двароў, 71 жыхар; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 53 жыхары, 97 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Пылькінскім сельсавеце. Школа 1-й ступені (у 1924 годзе 30 вучняў). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другой сусветнай вайне з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Езярышчанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Гуркінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе была ў складзе КУСП імя Дзімітрава. Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- 2 двары, 21 рэвізская душа (1785)
- 35 рэвізскіх душ (1795)
- 54 рэвізскія душы (1839)
- 8 двароў, 64 рэвізскія душы (1841)
- 12 двароў, 79 жыхароў (Грыбачы 1-я) і 11 двароў, 57 жыхароў (Грыбачы 2-я) (1926)
- 16 жыхароў (1970)
- 6 гаспадарак, 12 жыхароў (2000)
- 1 гаспадарка, 1 чалавек (2018)
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх