Грыбно́е[1] (трансліт.: Hrybnoje, руск.: Грибное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Грыбное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Хранавое (да 1964 г.)
Насельніцтва
6 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890017
Грыбное на карце Беларусі ±
Грыбное (Беларусь)
Грыбное
Грыбное (Мінская вобласць)
Грыбное

Гісторыя

правіць

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Паводле перапісу 1917 г. засценак Храновае Кнорынскай (былой Амяльнянскай воласці) Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Найноўшы час

правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

30 ліпеня 1964 года вёска Храновае была перайменавана ў вёску Грыбное[2].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[3].

З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1917 — 9 двароў, 42 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 7 двароў, 12 жыхароў.
  • 2009 год — 6 жыхароў[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

правіць