Жукі (Капыльскі раён)
(Пасля перасылкі з Вёска Жукі, Грозаўскі сельсавет)
Жукі́[1] (трансліт.: Žuki, руск.: Жуки) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Вёска
Жукі
|
Гісторыя
правіцьУ 18 ст. вёска ў Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Слуцкім павеце Мінскай губерні, 118 жыхароў, карчма, млын, уласнасць М. Бярновіча. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёна[2].
Геаграфія
правіцьГеаграфічнае становішча
правіцьЖукі знаходзяцца за 7 км на захад ад Грэска (Грэскі сельсавет), за 22 км на ўсход ад Капыля, за 100 км ад Мінска.
Водная сістэма
правіцьНа захадзе ад Жукоў ёсць меліяратыўныя каналы, непадалёку цячэ р. Лакнея.
Насельніцтва
правіць- 1909 год — 42 гаспадаркі, 242 жыхара.
- 1997 год — 47 гаспадаркі, 89 жыхароў.
- 2010 год — 32 гаспадаркі, 51 жыхар.
Транспартная сістэма
правіць21 км ад чыгуначнай станцыі Морач на лініі Асіповічы-Баранавічы. Даезд па шашы Узда-Старыца-Труханавічы і далей па аўтадарозе Труханавічы-Жукі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.8, кн.2. Мінская вобласць / / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Расповяд пра вёску з фота
- Разнастайная інфармацыя пра Капыль і Капыльскі раён