Літвінкі (Вілейскі раён)

Літві́нкі[1] (трансліт.: Litvinki, руск.: Литвинки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.

Вёска
Літвінкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 57 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222415
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213844041
Літвінкі на карце Беларусі ±
Літвінкі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Літвінкі (Вілейскі раён)
Літвінкі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Літвінкі (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк, за 115 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань — Куранец.

Гісторыя правіць

У 1690 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная ўласнасць, З двары; у 1765 годзе 6 двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Вілейскага павета Мінскай губерні, у складзе маёнтка Куранец, шляхецкая ўласнасць. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 89 жыхароў, 157 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула больш за 20 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 1968 года землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 45 жыхароў, 8 двароў.
  • 1921 год — 169 жыхароў, 29 двароў[3].
  • 1931 год — 192 жыхары, 29 двароў[4].
  • 1960 год — 142 жыхары.
  • 1988 год — 104 жыхары, 42 двары.
  • 2008 год — 67 жыхароў, 33 гаспадаркі.
  • 2010 год — 57 чалавек.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ліцві́нкі
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура правіць

Спасылкі правіць